Cёння ў паштовай скрынi знайшла паперку з наступным зьместам:



АБРЫДЛА ХЛУСЬНЯ ЛУКАШЭНКI.

Рэферэндум незаконны.

Выбары фальшывыя.

Паважаны беларус, каб не ўляпацца, каб не здрадзiць сваiм iнтарэсам,

НЕ IДЗI!

На выбарчы ўчастак.




Лукашэнка павiнны стаяць перад судом

Ён груба парушыў Канстытуцыю i Закон. Ён здрадзiў беларускаму народу. Штурхае Беларусь у абдымкi тэрарыстычнай Расеi. Грамадзяне падалi на яго ў суд. Суд не разглядае справы, таму што гэта яго суд.

Залез у кiшэню амаль кожнаму беларусу. Указам №70 ад 13 лютага 2003 г. надаў сабе права "прадаваць" ўласнасьць, якая належыць беларусам, паколькi яе кошт ўлiчаны ў чэках "Маёмасць".

Паводле арт. 112 Выбарчага кодэксу на рэферэндум не можа выносiцца пытаньне, звязанае з выбраннем Прэзыдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Не ўдзельнiчайце ў тым, што незаконнае, каб не наклiкаць яшчэ большае зло. Паступiце разумна.

(Беларускi Вызвольны Рух)




@настрой: як жа цяжка "дыхаць"